Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каханне, , н.

Вялікае сардэчнае пачуццё да пэўнай асобы другога полу.

  • Першае к.
  • Прызнацца ў каханні.

каханы, .

  1. Які выклікае каханне, да якога накіравана каханне.

    • К. хлопец.
  2. Той, каго кахаюць.

кахацца, ; незак.

Кахаць адзін аднаго.

кахаць, ; незак.

Мець вялікае сардэчнае пачуццё да асобы другога полу.

кахецінцы, , м.

Назва грузінаў, якія жывуць у Кахеціі — гістарычнай вобласці Усходняй Грузіі.

|| ж. кахецінка, .

|| прым. кахецінскі, .

кацавейка, , ж. (разм.).

Кароткая кофта на ваце, футры або на падкладцы.

кацельны, .

  1. гл. кацёл.

  2. кацельная, -ай, -ыя, -ых, ж. Памяшканне, дзе знаходзяцца паравыя катлы, кацельныя ўстаноўкі.

кацельня, , ж.

Тое, што і кацельная (гл. кацельны).

кацельшчык, , м.

Спецыяліст па паравых катлах і іх эксплуатацыі.

кацёл, , м.

  1. Вялікая металічная пасудзіна круглай формы (для награвання вады, прыгатавання ежы і пад.).

    • Агульны к. (перан. харчаванне з агульнай кухні, сумеснае карыстанне чым-н. увогуле).
  2. Закрытая пасудзіна для ператварэння вады ў пару.

    • Паравы к.
  3. перан. Поўнае акружэнне воінскай групоўкі.

    • Мінскі к.

|| прым. катловы, і кацельны, .

  • Катловае забеспячэнне (з агульнага катла; афіц.).
  • Кацельная ўстаноўка.