Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

квасок, , м.

  1. гл. квас.

  2. з кваском (разм.) — кіславаты на смак.

    • Яблыкі з кваском.

кватараваць, ; незак. (разм.).

  1. Часова жыць у каго-н., наймаючы кватэру.

  2. Размяшчацца на пастой (пра войска).

кватарант, , м.

Тое, што кватэранаймальнік.

|| ж. кватарантка, .

|| прым. кватаранцкі, .

кватар’ер, , м.

Ваеннаслужачы, якога пры пераводзе часці пасылаюць уперад для падрыхтоўкі месца і раскватаравання яе.

|| прым. кватар’ерскі, .

кватэра, , ж.

  1. Асобнае жылое памяшканне ў доме з кухняй, пярэдняй і пад.

    • Трохпакаёвая к.
  2. Памяшканне, якое часова наймаецца ў каго-н. для жылля.

    • Жыць на прыватнай кватэры.
  3. Месца размяшчэння войск у населеным пункце.

    • Размясціцца на зімнія кватэры.
    • Галоўная к. (штаб галоўнакамандуючага; уст.).

|| памянш. кватэрка, .

|| прым. кватэрны, .

  • Кватэрнае размяшчэнне войск (не ў казарменных памяшканнях).

кватэранаймальнік, , м.

Той, хто наймае кватэру.

|| ж. кватэранаймальніца, .

кватэрка, , ж.

Даўнейшая мера вадкіх або сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты (у 1 знач.).

|| прым. кватэркавы, .

квахтаць, і квактаць, , незак.

Пра курэй і самак некаторых птушак: ствараць кароткія, адрывістыя гукі.

|| наз. квахтанне, і квактанне, .

квахтуха, і квактуха, , ж.

Курыца, якая выседжвае або выводзіць куранят.

квач1, , м.

Вялікі памазок з пакулля, рагожы і пад. для размазвання чаго-н. на якой-н. паверхні.