Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вырадак, ✂, м.

Той, хто выдзяляецца ў якім-н. асяроддзі сваімі крайне адмоўнымі, агіднымі якасцямі.

  • В. у сям’і.

вырадзіцца, ✂; зак.

Пагоршыцца ў пародзе, страціць каштоўныя ўласцівасці продкаў.

  • Расліна вырадзілася.

|| незак. выраджацца, ✂.

|| наз. выраджэнне, ✂.

выражальнік, ✂, м.

Тое, што і выразнік

|| ж. выражальніца, ✂.

выраз​1, ✂, м.

Выразная адтуліна, выемка.

  • В. для рукавоў.

выраз​2, ✂, м.

  1. Знешні выгляд (твару), які адлюстроўвае ўнутраны стан.

    • В. вачэй.
  2. Той або іншы моўны зварот.

    • Вобразны, метафарычны в.
  3. Сукупнасць знакаў, формула, якія адлюстроўваюць пэўныя матэматычныя адносіны.

    • Алгебраічны в.

выразаць, ✂; зак.

  1. Выняць, выдаліць або зрабіць што-н. рэзаннем.

    • В. пухліну.
    • В. што-н. з паперы.
  2. Зрабіць, начарціць чым-н. рэжучым, вострым.

    • В. літару на дошцы.
  3. Вырабіць разьбой.

    • В. лыжку.
  4. Зрэзаць, адрэзаць для якой-н. патрэбы.

    • В. лазіну.
  5. Вынішчыць разнёй або загрызці ўсіх, многіх (пра ваўкоў).

    • Ваўкі выразалі статак авечак.
    • Бандыты выразалі ўсю сям’ю.

|| незак. выразаць, ✂ і вырэзваць, ✂.

|| наз. выразанне, ✂, вырэзванне, ✂ і выразка, ✂.

выразіць, ✂; зак.

Вызначыць у якіх-н. адзінках.

  • В. план у лічбах.

|| незак. выражаць, ✂.

|| наз. выражэнне, ✂.

выразка, ✂, ж.

  1. гл. выразаць.

  2. Тое, што выразана, выразаная частка чаго-н.

    • Газетная в.
  3. Мяса з сярэдняй часткі тушы, філе.

    • Свіная в.

выразлівы, ✂.

Які выражае ўнутраныя перажыванні або якасці.

  • В. позірк.

|| наз. выразлівасць, ✂.

выразнік, ✂, м.

Той, хто (або тое, што) выражае якую-н. ідэю, думку, пачуццё.

  • В. ідэй рабочага класа.

|| ж. выразніца, ✂.