Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бяскры́ўдны, ✂.

Які не робіць крыўды, не прыносіць непрыемнасцей або шкоды.

  • Бяскрыўдная іронія.
  • Б. звярок.

|| наз. бяскрыўднасць, ✂.

бяспа́мятны, ✂.

У якога слабая памяць, няпамятлівы.

|| наз. бяспамятнасць, ✂.

бяспа́мяцтва, ✂, н.

  1. Страта свядомасці, непрытомнасць.

    • Ляжаць у бяспамяцтве.
  2. Тое, што і бяспамятнасць.

бяспа́шпартны, ✂.

Які не мае пашпарта.

бяспе́ка, ✂, ж.

Становішча, пры якім ніхто і нішто не пагражае каму-, чаму-н.

  • Служба дзяржаўнай бяспекі.
  • Міжнародная б.

бяспе́чны, ✂.

  1. Якому не пагражае небяспека.

    • Бяспечнае месца.
    • Б. пераход.
  2. Які не прыносіць шкоды.

    • Б. сродак.

|| наз. бяспечнасць, ✂.

бяспі́сьменны, ✂.

Які не мае сваёй пісьменнасці.

  • Бяспісьменныя народнасці.

бяспла́навы, ✂.

Які робіцца без плана, планавання.

|| наз. бяспланавасць, ✂.

бяспла́тны, ✂.

Без аплаты.

  • Бясплатная медыцынская дапамога.

|| наз. бясплатнасць, ✂.

бясплённы, ✂.

Які не дае ніякіх вынікаў; марны.

  • Бясплённая дзейнасць.

|| наз. бясплённасць, ✂.