Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бярды́ш, ✂, м.

Старадаўняя зброя — баявая сякера з лязом у форме паўмесяца на доўгім дрэўку.

бярло́г, ✂, м.

Зімовае логава мядзведзя.

|| прым. бярлогавы, ✂.

бярло́га, ✂, ж.

Тое, што і бярлог.

|| прым. бярлогавы, ✂.

бяро́за, ✂ і бярэ́зіна, ✂, ж.

Лісцевае дрэва з белай карой

  • Б. — не пагроза: дзе стаіць, там і шуміць (прыказка).

|| памянш. бярозка, ✂.

|| прым. бярозавы, ✂.

◊

  • Бярозавая каша (разм. іран.) — пакаранне розгамі.

бяро́завік, ✂, м.

Бярозавы сок.

  • Пакаштаваць салодкага бярозавіку.

бяро́зка, ✂, ж.

  1. гл. бяроза.

  2. Травяністая расліна сямейства бярозавых з павойным сцяблом і белымі ці ружовымі кветкамі.

|| прым. бярозкавы, ✂.

бяро́ста, ✂, ж.

Верхні слой бярозавай кары.

  • Абдзерці бяросту.

|| прым. берасцяны, ✂.

  • Берасцяная грамата (старажытныя пісьмы і дакументы на бяросце).

|| прым. берастовы, ✂ і бяроставы, ✂.

бярэ́знік, ✂, м., зб.

Бярозавы лес.

  • Малады б.

бярэ́мя, ✂, н.

Такая колькасць чаго-н. (дроў, саломы і інш.), што можна абхапіць абедзвюма рукамі і панесці, ахапак.

  • Б. дроў.

бясе́да, ✂, ж.

Збор гасцей з пачастункам.

  • Балявала ўся б.

|| прым. бяседны, ✂.

  • Б. стол.

○

  • Бяседныя госці — усе запрошаныя на бяседу.