Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

музеязнавец, , м.

Спецыяліст па музеязнаўству.

музеязнаўства, , н.

Прыкладная навука аб арганізацыі і дзейнасці музеяў.

|| прым. музеязнаўчы, .

музыка1, , ж.

  1. Галіна мастацтва, якая адлюстроўвае рэчаіснасць у гукавых мастацкіх вобразах, а таксама творы такога мастацтва.

    • Класічная м.
    • Інструментальная м.
  2. Выкананне твораў гэтага мастацтва на інструментах.

    • М. Ю.Семянякі.
    • М. і спевы.
  3. перан., чаго. Мелодыя якога-н. гучання.

    • М. мовы.
  4. перан. Якая-н. добра арганізаваная, наладжаная справа (разм.).

    • Сапсаваў усю музыку.

|| прым. музычны, .

музыка2, , м. (разм.).

Музыкант.

  • М. зайграў беларускую полечку.

музыкавед, , м.

Спецыяліст па музыказнаўству.

музыказнавец, , м.

Тое, што і музыкавед.

музыказнаўства, , н.

Раздзел мастацтвазнаўства, які вывучае тэорыю і гісторыю музыкі, музычную культуру народаў.

|| прым. музыказнаўчы, .

музыкальны, .

Здольны да музыкі, які тонка разумее музыку.

  • Музыкальнае дзіця.
  • М. слых.

|| наз. музыкальнасць, .

музыкант, , м.

Артыст, наогул чалавек, які грае на якім-н. музычным інструменце.

|| ж. музыкантка, .

|| прым. музыканцкі, .

музычны, .

Які мае адносіны да музыкі.

  • М. інструмент.
  • М. вечар.
  • М. твор.
  • М. магазін.
  • М. кабінет.
  • Музычная драма.
  • М. вобраз.

|| наз. музычнасць, .