Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каніцельшчык, ✂, м. (разм.).

  1. Рабочы каніцельнай вытворчасці.

  2. перан. Нерастаропны, марудны чалавек, якому ўласціва запаволенае бесталковае вядзенне справы.

    • Ён у нас вядомы к.

|| ж. каніцельшчыца, ✂.

|| прым. каніцельшчыцкі, ✂.

канічны, ✂.

Які мае форму конуса.

  • Канічная паверхня.

канкан, ✂, м.

Род эстраднага танца хуткага тэмпу з высокім падкідваннем ног.

канкарданс, ✂, м. (спец.).

Тып слоўніка, створаны пераважна камп’ютэрнымі сродкамі, які поўна падае словы канкрэтнага тэксту з лексікаграфічнымі характарыстыкамі (камбінаторнымі, частотнымі і інш.) і з усімі наяўнымі ў тэксце ілюстрацыямі да кожнага слова.

канклаў, ✂, м.

Савет кардыналаў, які выбірае рымскага папу.

канкрэтны, ✂.

Які рэальна існуе, дакладны, прадметна акрэслены, у адрозненне ад абстрактнага, адцягненага.

  • К. прадмет.
  • Разважаць канкрэтна (прысл.).

|| наз. канкрэтнасць, ✂.

канкрэтызаваць, ✂; зак. і незак.

Даць (даваць) канкрэтнае выражэнне чаму-н.; удакладніць (удакладняць) што-н.

  • К. прапанову.

|| наз. канкрэтызацыя, ✂.

канкрэтыка, ✂, ж. (разм.).

Канкрэтныя факты, справы, учынкі.

канкур, ✂, м.

У конным спорце: пераадоленне некалькіх перашкод на пэўным маршруце.

  • Спаборнічаць у канкуры.

|| прым. канкурны, ✂.

канкурсант, ✂, м.

Удзельнік конкурсу (звычайна музычнага).

|| ж. канкурсантка, ✂.