Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канечны, ✂.

  1. Які мае канец, мяжу (у прасторы і часе); проціл. бесканечны.

    • Канечная велічыня (у матэматыцы — велічыня, што змяняецца ў пэўных межах, не роўная ні нулю, ні бесканечнасці).

  2. Які знаходзіцца на канцы чаго-н., апошні ў шэрагу прадметаў і з’яў.

    • К. прыпынак.
  3. Асноўны, самы галоўны.

    • Канечная мэта.
  4. Які завяршае сабой які-н. працэс, што з’яўляецца вынікам работы.

    • К. прадукт.
    • К. вынік.

|| наз. канечнасць, ✂.

канёк, ✂, м.

  1. гл. конь.

  2. Месца сыходжання нахіленых плоскасцей двухсхільнага даху, вільчык страхі.

  3. Разное ўпрыгожанне ў выглядзе конскай галавы на канцы падоўжнага бруса, што ўтварае верхні край страхі.

    • Разны к. упрыгожвае дах.
  4. перан. Любімая тэма размовы, любімы занятак каго-н.

    • Сесці на свайго канька (пачаць размову на любімую тэму).
    • Акардэон — мой к.

канібал, ✂, м.

  1. Жывёліна, якая з’ядае асобін свайго віду (спец.).

  2. Людаед-дзікун.

  3. перан. Жорсткі, люты чалавек.

|| прым. канібальскі, ✂.

  • Канібальскія норавы.

канікулы, ✂.

Перапынак у занятках, які даецца навучэнцам для адпачынку.

  • Летнія к.

|| прым. канікулярны, ✂.

  • К. час.

каніна, ✂, ж.

Мяса каня як ежа.

каністра, ✂, ж.

Бак з герметычнай накрыўкай для бензіну, змазачных масел і пад.

|| прым. каністравы, ✂.

каніфас, ✂, м.

Лёгкая баваўняная тканіна з рэльефным тканым малюнкам.

|| прым. каніфасавы, ✂.

каніфоліць, ✂; незак.

Націраць каніфоллю.

  • К. смык.

|| зак. наканіфоліць, ✂.

каніфоль, ✂, ж.

Жаўтавата-чырвонае смалістае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў якасці клеявога і ізаляцыйнага матэрыялу ў прамысловасці, а таксама для націрання смычкоў струнных інструментаў.

|| прым. каніфольны, ✂.

каніцель, ✂, ж.

  1. Вельмі тонкая металічная нітка для вышывання.

  2. перан. Нуднае, зацяжное вырашэнне якой-н. справы.

|| прым. каніцельны, ✂.

  • Каніцельная справа.