канечны прыметнік
-
Які мае канец, мяжу (у прасторы і часе); процілегласць бесканечны.
- Канечная велічыня (у матэматыцы — велічыня, што змяняецца ў пэўных межах, не роўная ні нулю, ні бесканечнасці).
-
Які знаходзіцца на канцы чаго-н., апошні ў шэрагу прадметаў і з’яў.
- К. прыпынак.
-
Асноўны, самы галоўны.
- Канечная мэта.
-
Які завяршае сабой які-н. працэс, што з’яўляецца вынікам работы.
- К. прадукт.
- К. вынік.
|| назоўнік: канечнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)