Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канвент, ✂, м.

Назва выбарных органаў з асобымі заканадаўчымі паўнамоцтвамі Ў некаторых краінах (у Францыі 1792—1795 гг.).

  • Нацыянальны к.

канвенцыя, ✂, ж. (спец.).

Міжнародны дагавор па якім-н. пэўным пытанні.

|| прым. канвенцыйны, ✂.

канверсаваць, ✂; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) пераразлік, а таксама ўвогуле змяніць (мяняць), ператвараючы ў новы від, у новую якасць.

  • К. пазыку.

|| наз. канверсаванне, ✂ і канверсія, ✂.

|| прым. канверсійны, ✂.

канверт, ✂, м.

  1. Пакет з паперы для перасылкі пісьма па пошце.

    • Купіць канвертаў.
  2. Род коўдры для грудных дзяцей.

|| прым. канвертны, ✂.

канвой, ✂, м.

Узброены атрад, які суправаджае каго-, што-н. для аховы або прадухілення ўцёкаў.

  • Узяць пад к.
  • Марскі к. (караблі, якія ахоўваюць гандлёвы флот).

|| прым. канвойны, ✂.

  • К. салдат.
  • Канвойная служба.
  • У суправаджэнні канвойных (наз.).

канвульсія, ✂, ж.

Тое, што і сутарга.

|| прым. канвульсіўны, ✂.

кангеніяльны, ✂ (кніжн.).

Адпаведны па духу, складу думак, таленавітасці.

  • Пераклад, к. тэксту.

|| наз. кангеніяльнасць, ✂.

кангламерат, ✂, м.

  1. Механічнае спалучэнне чаго-н. разнароднага (кніжн.).

    • К. думак.
  2. Абломачная горная парода — галечнік з прымешкай пяску, гравію і валуноў (спец.).

|| прым. кангламератны, ✂.

кангрэс, ✂, м.

  1. З’езд, нарада (звычайна па пытаннях міжнароднага значэння).

    • Сусветны к. прыхільнікаў міру.
  2. Назва парламента ў ЗША і некаторых іншых краінах.

  3. Назва некаторых палітычных партый, арганізацый.

    • Партыя Беларускі навукова-вытворчы кангрэс.

кангрэсмен, ✂, м.

Член палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША.