Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кандацьер, ✂, м.

  1. Начальнік наёмнай дружыны ў сярэдневяковай Італіі.

  2. перан. Пра чалавека, які дзеля выгады гатоў абараняць любую справу (кніжн.).

кандуіт, ✂, м. (уст.).

У Расіі да рэвалюцыі: журнал, у які заносіліся звесткі пра паводзіны вучняў або ваеннаслужачых (пераважна ў духоўных навучальных установах і кадэцкіх карпусах).

  • Запісаць у к.

|| прым. кандуітны, ✂.

кандуктар​1, ✂, м.

Работнік чыгуначнага транспарту, які суправаджае цягнікі, а таксама работнік гарадскога транспарту, які абслугоўвае пасажыраў.

|| ж. кандуктарка, ✂.

|| прым. кандуктарскі, ✂.

кандуктар​2, ✂, м. (спец.).

Прыстасаванне ў станках, якое забяспечвае ўзаемна правільнае размяшчэнне інструмента і вырабу, які апрацоўваецца.

|| прым. кандуктарны, ✂.

кандыдат, ✂, м.

  1. Асоба, якая намячаецца да выбрання, назначэння або для прыёму куды-н.

    • К. у дэпутаты.
  2. чаго. Малодшая вучоная ступень, а таксама асоба, якая мае гэту ступень.

    • К. філалагічных навук.

|| ж. кандыдатка, ✂.

|| прым. кандыдацкі, ✂.

кандыдатура, ✂, ж.

  1. Права ці магчымасць стаць кандыдатам (у 1 знач.).

    • Абмеркаваць кандыдатуру для ўнясення ў спіс для тайнага галасавання.
  2. Тое, што і кандыдат (у 1 знач.).

    • К. не зусім падыходзячая.

кандыль, ✂, м.

Сорт яблыні, а таксама прадаўгаваты плод яе.

кандытар, ✂, м.

Спецыяліст па прыгатаванню кандытарскіх вырабаў або (уст.) той, хто імі гандлюе.

кандытарскі, ✂.

Які мае адносіны да вытворчасці салодкіх мучных вырабаў або да гандлю імі.

  • Кандытарскія вырабы (пячэнне, цукар, цукеркі і пад.).
  • К. магазін.
  • Пайсці ў кандытарскую (наз.; магазін, які прадае кандытарскія вырабы).

кандыцыя, ✂, ж. (спец.).

Норма, якасць, якім павінна адпавядаць прадукцыя.

  • Давесці да адпаведнай кандыцыі.

|| прым. кандыцыйны, ✂.

  • Кандыцыйнае насенне.