Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кансерватар, ✂, м.

  1. Чалавек кансерватыўных поглядаў.

  2. Член кансерватыўнай партыі.

|| прым. кансерватарскі, ✂.

кансерваторыя, ✂, ж.

Вышэйшая музычная навучальная ўстанова.

|| прым. кансерваторскі, ✂.

кансерватызм, ✂, м. (кніжн.).

Кансерватыўныя погляды, перакананні.

  • К. у кіраўніцтве.

кансерватыўны, ✂.

Варожы ўсяму новаму, прагрэсіўнаму, які абараняе старое, аджыўшае.

  • Кансерватыўная палітыка.
  • Кансерватыўныя погляды.

|| наз. кансерватыўнасць, ✂.

кансервы, ✂.

Кансерваваныя прадукты харчавання.

  • Мясныя к.

|| прым. кансервавы, ✂.

кансіліум, ✂, м.

Нарада ўрачоў для вызначэння цяжкага захворвання і пошуку спосабаў яго лячэння.

кансісторыя, ✂, ж.

Царкоўна-адміністрацыйны і царкоўна-судовы орган пры епархіяльным архірэі.

|| прым. кансісторскі, ✂.

кансістэнцыя, ✂, ж. (кніжн.).

Ступень шчыльнасці, цвёрдасці, густаты чаго-н.

  • Цвёрдая к.
  • Вадкая к. сумесі.

кансоль, ✂, ж. (спец.).

Выступ у сцяне для падтрымкі некаторых частак будынка (карніза, балкона і інш.) або для ўстаноўкі на ім скульптур.

|| прым. кансольны, ✂.

канспект, ✂, м.

Кароткі запіс зместу чаго-н.

  • К. лекцыі.

|| прым. канспектны, ✂.