Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канспектаваць, ✂; незак.

Складаць канспект чаго-н.

  • К. лекцыю.

|| зак. заканспектаваць, ✂ і праканспектаваць, ✂.

|| наз. канспектаванне, ✂.

канспектыўны, ✂.

Які мае характар канспекта; кароткі.

  • К. пераказ лекцыі.
  • Расказаць канспектыўна (прысл.) пра экскурсію.

|| наз. канспектыўнасць, ✂.

канспіраваць, ✂; незак.

Прымяняць метады канспірацыі, захоўваць канспірацыю.

  • К. падпольную работу.

|| зак. заканспіраваць, ✂.

канспіратар, ✂, м.

Той, хто карыстаецца канспірацыяй.

|| прым. канспіратарскі, ✂.

канспіратыўны, ✂.

Звязаны з канспірацыяй, тайны, падпольны.

  • К. сход.
  • Канспіратыўная кватэра.

|| наз. канспіратыўнасць, ✂.

канспірацыя, ✂, ж.

Метады, якія прымяняюцца падпольнай арганізацыяй для захоўвання ў тайне яе дзейнасці; захоўванне тайны.

  • Строгая к.

|| прым. канспірацыйны, ✂.

канстанта, ✂, ж. (спец.).

Пастаянная велічыня.

|| прым. канстантны, ✂.

канстатаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Устанавіць (устанаўліваць) наяўнасць, несумненнасць чаго-н.

  • К. факт.

|| наз. канстатацыя, ✂ і канстатаванне, ✂.

канструктар, ✂, м.

  1. Спецыяліст, які канструюе (у 1 знач.), стварае канструкцыю чаго-н.

    • К. авіямадэлей.
  2. Дзіцячая гульня — набор дэталей для канструявання.

|| прым. канструктарскі, ✂.

  • Канструктарскае бюро.

канструктывізм, ✂, м.

Напрамак у мастацтве 20 ст., які імкнецца да максімальнай выразнасці і эканамічнасці форм, да агалення іх тэхнічнай асновы.

|| прым. канструктывісцкі, ✂.