канструктар назоўнік | мужчынскі род

  1. Спецыяліст, які канструюе (у 1 знач.), стварае канструкцыю чаго-н.

    • К. авіямадэлей.
  2. Дзіцячая гульня — набор дэталей для канструявання.

|| прыметнік: канструктарскі.

  • Канструктарскае бюро.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)