Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канструктывіст, ✂, м.

Паслядоўнік канструктывізму.

|| ж. канструктывістка, ✂.

|| прым. канструктывісцкі, ✂.

канструктыўны, ✂.

  1. Які мае адносіны да канструкцыі (у 1 знач.), патрэбны для канструявання (спец.).

    • Канструктыўныя асаблівасці збудавання.
  2. Які складае аснову чаго-н., важны (кніжн.).

    • Канструктыўная прапанова.

|| наз. канструктыўнасць, ✂.

канструкцыя, ✂, ж.

  1. Будова, узаемнае размяшчэнне частак якога-н. збудавання, механізма, а таксама само збудаванне, механізм з такім устройствам.

    • К. моста.
  2. Размяшчэнне слоў з пункту гледжання іх граматычнай сувязі, граматычная будова словазлучэнняў.

    • К. складанага сказа.
    • Сінтаксічная к.

|| прым. канструкцыйны, ✂.

  • Канструкцыйныя матэрыялы.

канструяваць, ✂; незак.

  1. Ствараць канструкцыю чаго-н.; будаваць.

    • К. радыёпрыёмнік.
  2. Ствараць у пэўным саставе (кніжн.).

    • К. прэзідыум міжнароднага кангрэса.

|| зак. сканструяваць, ✂.

канстытуцыя​1, ✂, ж.

Асноўны закон дзяржавы, які вызначае асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, сістэму дзяржаўных органаў, правы і абавязкі грамадзян.

  • К. Рэспублікі Беларусь.

|| прым. канстытуцыйны, ✂.

канстытуцыя​2, ✂, ж. (спец.).

Будова, структура арганізма.

  • К. чалавека.

|| прым. канстытуцыйны, ✂.

кансультавацца, ✂; незак.

Раіцца са спецыялістам па якому-н. пытанню.

|| зак. пракансультавацца, ✂.

кансультаваць, ✂; незак.

Даваць кансультацыю (у 2 і 4 знач.).

|| зак. пракансультаваць, ✂.

кансультант, ✂, м.

Той, хто дае кансультацыі (у 2 знач.).

|| ж. кансультантка, ✂.

|| прым. кансультанцкі, ✂.

кансультацыя, ✂, ж.

  1. Абмеркаванне якога-н. пытання спецыялістамі.

    • Склікаць кансультацыю юрыстаў.
  2. Парада спецыяліста па якім-н. пытанні.

    • Атрымаць кансультацыю.
  3. Установа, якая аказвае дапамогу насельніцтву парадамі спецыялістаў па якіх-н. пытаннях.

    • Дзіцячая к.
    • Юрыдычная к.
  4. Дадатковыя заняткі выкладчыка з навучэнцамі для лепшага засваення прадмета.

    • Расклад кансультацый перад сесіяй.

|| прым. кансультацыйны, ✂.