канструкцыя назоўнік | жаночы род

  1. Будова, узаемнае размяшчэнне частак якога-н. збудавання, механізма, а таксама само збудаванне, механізм з такім устройствам.

    • К. моста.
  2. Размяшчэнне слоў з пункту гледжання іх граматычнай сувязі, граматычная будова словазлучэнняў.

    • К. складанага сказа.
    • Сінтаксічная к.

|| прыметнік: канструкцыйны.

  • Канструкцыйныя матэрыялы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)