Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кантрактаваць, ✂; незак.

Заключаць кантракт на атрыманне, выкарыстоўванне каго-, чаго-н.

  • К. ураджай.

|| зак. закантрактаваць, ✂.

|| наз. кантрактацыя, ✂.

кантралёр, ✂, м.

Службовая асоба, якая правярае каго-, што-н.

  • Грамадскі к.

|| ж. кантралёрка, ✂.

|| прым. кантралёрскі, ✂.

кантральта, нескл., н.

  1. н. Самы нізкі жаночы голас (у спевах).

  2. ж. Спявачка з такім голасам.

|| прым. кантральтавы, ✂.

кантраляваць, ✂; незак.

Браць пад кантроль, правяраць.

  • К. працоўную дысцыпліну.

|| зак. пракантраляваць, ✂.

|| наз. кантраляванне, ✂.

кантрамарка, ✂, ж.

Талон, які дае права на бясплатнае наведванне тэатра, кіно і пад.

|| прым. кантрамарачны, ✂.

кантрапункт, ✂, м. (спец.).

У музыцы: мастацтва спалучэння некалькіх самастойных мелодый, галасоў, якія гучаць адначасова, у адно цэлае, а таксама раздзел тэорыі музыкі, прысвечаны вывучэнню такіх спалучэнняў.

|| прым. кантрапунктны, ✂ і кантрапунктычны, ✂.

кантраст, ✂, м.

Рэзка выражаная процілегласць.

|| прым. кантрастны, ✂.

кантраставаць, ✂; незак.

Быць кантрастным каму-, чаму-н.; складаць кантраст з кім-, чым-н.

кантрастны, ✂.

  1. гл. кантраст.

  2. Які складае кантраст, зусім супрацьлеглы.

    • Кантрастныя з’явы.
    • Кантрастныя колеры.

|| наз. кантрастнасць, ✂.

кантрацэптывы, ✂ (спец.).

Процізачаткавыя сродкі.

|| прым. кантрацэптыўны, ✂.

  • Кантрацэптыўныя сродкі.