Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канфармізм, ✂, м. (кніжн.).

Прыстасавальніцтва, пасіўнае прыняцце існуючага парадку, пануючых думак, модных тэндэнцый.

|| прым. канфармісцкі, ✂.

канфарміст, ✂, м. (кніжн.).

Прыхільнік канфармізму.

|| ж. канфармістка, ✂.

|| прым. канфармісцкі, ✂.

канфедэрат, ✂, м.

Удзельнік, член канфедэрацыі (у 1 і 2 знач.).

канфедэратка, ✂, ж.

Польскі нацыянальны мужчынскі галаўны ўбор у выглядзе чатырохкантовай шапкі.

канфедэрацыя, ✂, ж. (кніжн.).

  1. Саюз, аб’яднанне якіх-н. арганізацый.

    • Сусветная к. працы.
  2. Пастаянны саюз дзяржаў, якія захоўваюць незалежнае (суверэннае) існаванне і аб’ядналіся з мэтай каардынацыі асобных пытанняў (знешнепалітычных і ваенных) у сваёй дзейнасці; адпаведная форма дзяржаўнага ўпарадкавання.

|| прым. канфедэратыўны, ✂.

канферанс, ✂, м.

Эстрадны жанр — выступленне на сцэне, звязанае з аб’яўленнем і каменціраваннем нумароў праграмы, а таксама тэкст такога выступлення.

канферансье, нескл., м.

Артыст, які аб’яўляе нумары праграмы на эстрадным прадстаўленні, канцэрце і займае гледачоў у перапынках паміж нумарамі.

канферэнцыя, ✂, ж.

Сход, нарада прадстаўнікоў якіх-н. дзяржаў, арганізацый.

  • Міжнародная к.
  • Навуковая к.

канферэнц-зала, ✂, ж.

Зала для ўрачыстых пасяджэнняў, канферэнцый.

канфесія, ✂, ж. (кніжн.).

Тое, што і веравызнанне.

|| прым. канфесіянальны, ✂.