Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канфузіцца, ✂; незак. (разм.).

Адчуваць няёмкасць; саромецца, бянтэжыцца.

  • К. на людзях.

|| зак. сканфузіцца, ✂.

канфузіць, ✂; незак. (разм.).

Прыводзіць у канфуз.

|| зак. сканфузіць, ✂.

канфузлівы, ✂ (разм.).

Які лёгка канфузіцца, бянтэжыцца; сарамлівы.

|| наз. канфузлівасць, ✂.

канфузны, ✂.

  1. гл. канфуз.

  2. Здольны прывесці ў канфуз, які ставіць у няёмкае становішча, кампраметуе.

    • Канфузныя паводзіны.

|| наз. канфузнасць, ✂.

канцавы, ✂.

Які знаходзіцца на канцы.

  • Канцавая станцыя.

канцлагер, ✂, м.

Скарачэнне: канцэнтрацыйны лагер.

|| прым. канцлагерны, ✂.

канцлер, ✂, м.

Прэм’ер-міністр у некаторых краінах, а таксама вышэйшы грамадзянскі чын у царскай Расіі.

|| прым. канцлерскі, ✂.

канцоўка, ✂, ж. (спец.).

  1. Графічнае ўпрыгожанне ў канцы кнігі, раздзела.

  2. Заключная частка літаратурнага ці музычнага твора.

канцыляршчына, ✂, ж. (разм. неадабр.).

Неапраўданы, празмерны фармалізм у вядзенні спраў.

канцылярыст, ✂, м. (уст.).

Служачы канцылярыі.

|| ж. канцылярыстка, ✂.