Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канцэраген, ✂, м. (спец.).

Хімічнае рэчыва, якое садзейнічае ўзнікненню злаякаснай пухліны.

|| прым. канцэрагенны, ✂.

  • Канцэрагенныя рэчывы.

канцэрн, ✂, м.

Адна з форм аб’яднання розных прадпрыемстваў з высокім узроўнем канцэнтрацыі і цэнтралізацыі капіталаў і вытворчасці.

канцэрт, ✂, м.

  1. Публічнае выкананне музычных і іншых твораў.

    • Эстрадны к.
    • Даць к. (пра выканаўцу).
  2. Музычны твор для аднаго інструмента ў суправаджэнні аркестра.

    • К. для фартэпіяна з аркестрам.

|| прым. канцэртны, ✂.

  • Канцэртная зала.

канцэртаваць, ✂; незак. (спец.).

Выступаць у канцэртах, даваць канцэрты.

канцэртант, ✂, м.

Артыст, які дае канцэрт (у 1 знач.).

|| ж. канцэртантка, ✂.

канцэртмайстар, ✂, м.

  1. Музыкант, які ўзначальвае адну са струнных груп аркестра.

  2. Саліст сімфанічнага або опернага аркестра.

  3. Піяніст-акампаніятар, які развучвае партыі са спевакамі.

|| прым. канцэртмайстарскі, ✂.

канцэрціна​1, ✂, ж.

Музычны інструмент, які мае выгляд шасціграннага гармоніка.

  • Іграць на канцэрціне.

канцэрціна​2, нескл., н. (спец.).

Музычны твор тыпу канцэрта (у 2 знач.), які адрозніваецца ад апошняга меншай складанасцю і меншымі памерамі.

канцэсія, ✂, ж.

  1. Дагавор на здачу дзяржавай у эксплуатацыю прыватным прадпрымальнікам або іншаземным фірмам прамысловых прадпрыемстваў, прыродных багаццяў або іншых гаспадарчых аб’ектаў.

    • Міжнародныя канцэсіі.
    • К. на будаўніцтва чыгункі.
  2. Само прадпрыемства, арганізаванае на аснове такога дагавору.

|| прым. канцэсійны, ✂.

канцэсіянер, ✂, м.

Уладальнік канцэсіі.

|| прым. канцэсіянерскі, ✂.