Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канюк, , м.

Тое, што і каня.

кан’юнктура, , ж. (кніжн.).

Становішча, абставіны, што склаліся ў якой-н. галіне грамадскага жыцця.

  • Міжнародная к.
  • Палітычная к.

|| прым. кан’юнктурны, .

кан’юнктуршчык, , м. (разм.).

Беспрынцыповы чалавек, які змяняе свае паводзіны ў залежнасці ад той ці іншай кан’юнктуры, ад абставін.

|| ж. кан’юнктуршчыца, .

кан’юнктыва, , ж. (спец.).

Вонкавая абалонка вока.

|| прым. кан’юнктывальны, .

кан’юнктывіт, , м.

Запаленне слізістай абалонкі вока, што пакрывае ўнутраную паверхню і пярэднюю частку вочнага яблыка.

канюшня, , ж.

Хлеў для коней.

|| прым. канюшневы, .

канюшына, , ж.

Кармавая травяністая расліна сямейства бабовых з трайчастым лісцем і шарападобнымі кветкамі.

|| прым. канюшынны, і канюшынавы, .

каня, , ж.

Птушка сямейства ястрабіных, якая жыве на балотах, сырых лугах, крык якой нагадвае слова «піць»; кнігаўка.

  • Плачуць кані над балотам, просяць піць.
  • Енчыць, як к. на дождж.

канявод, , м.

Спецыяліст па конегадоўлі.

каняка, , ж. (разм.).

Пра слабага заезджанага каня.