Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канкурыраваць, ✂; незак.

Уступаць у канкурэнцыю з кім-н.

канкурэнт, ✂, м.

Той, хто канкурыруе з кім-н.

|| ж. канкурэнтка, ✂.

|| прым. канкурэнцкі, ✂.

канкурэнтаздольны, ✂ (кніжн.).

Здольны вытрымаць канкурэнцыю, супрацьстаяць канкурэнтам.

|| наз. канкурэнтаздольнасць, ✂.

канкурэнцыя, ✂, ж.

Саперніцтва, барацьба за перавагу, за дасягненне большых выгод.

  • Гандлёвая к.
  • Нездаровая капіталістычная к.

|| прым. канкурэнтны, ✂.

канон, ✂, м.

  1. Правіла або сукупнасць правіл якога-н. напрамку, вучэння (кніжн.).

    • Эстэтычныя каноны класіцызму.
  2. Царкоўнае ўстанаўленне, правіла (кніжн.).

    • Царкоўны к.
  3. Царкоўнае песнапенне ў пахвалу святога або свята (спец.).

    • Памінальны к.

каноплі, ✂.

Высокая травяністая расліна сямейства каноплевых, са сцёблаў якой вырабляюць пяньку, а з семя — алей, а таксама семя гэтай расліны.

◊

  • Як Піліп з канапель (разм.) — знянацку выскачыць, з’явіцца адкуль-н,

|| прым. канапляны, ✂.

  • К. алей.

каноэ, нескл., н.

Адкрытая спартыўная лодка без уключын, у якой грабуць адналопасцевым вяслом, стоячы на адным калене (бываюць адзіночкі і двойкі).

кансалідаваць, ✂; зак. і незак.

  1. З’яднаць (яднаць), згуртаваць (згуртоўваць) (кніжн.).

    • К. сілы змагароў за незалежнасць.
  2. Ператварыць (ператвараць) кароткатэрміновыя дзяржаўныя даўгавыя абавязацельствы ў доўгатэрміновыя або бестэрміновыя (спец.).

    • К. пазыку.

|| наз. кансалідацыя, ✂.

кансананс, ✂, м. (спец.).

Мілагучнае спалучэнне гукаў; проціл. дысананс.

|| прым. кансанансны, ✂.

кансерваваць, ✂; незак.

  1. Нарыхтоўваючы, падвяргаць спецыяльнай апрацоўцы для засцярогі ад псавання.

    • К. мяса.
  2. Прымаць спецыяльныя тэхнічныя меры для засцярогі ад псавання, карозіі (спец.).

    • К. лесаматэрыялы.
    • К. машыны, станкі.
  3. Часова прыпыняць развіццё, дзейнасць чаго-н.

    • К. будаўніцтва.

|| зак. закансерваваць, ✂.

|| наз. кансервацыя, ✂ і кансерваванне, ✂.