Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мочапалавы, ✂, (спец.).

Які мае адносіны да мачавой і палавой сістэмы арганізма.

мочаспусканне, ✂, н. (спец.).

Тое, што і мочавыдзяленне.

|| прым. мочаспускальны, ✂.

мочка, ✂, ж.

Ніжняя мясістая частка вуха.

|| прым. мочкавы, ✂.

мошаст, ✂, м. (уст.).

Крэп, аксаміт.

|| прым. машастовы, ✂.

  • Шапкі насілі з машастовымі аколышкамі.

мошка, ✂, ж.

Дробнае двухкрылае насякомае.

мошчы, ✂.

Высахлыя астанкі людзей, якія лічацца царквою святымі і цудатворнымі.

  • Жывыя м. (перан. пра вельмі худога, знясіленага чалавека).

мроі, ✂, ж.

Мары, летуценні.

  • М. пра шчасце.

мроіва, ✂, н.

Тое, што і марыва.

|| прым. мройны, ✂.

  • Мройная далеч.

мроіцца, ✂; незак.

  1. Уяўляцца ў думках, здавацца.

  2. З’яўляцца ў снах, сніцца.

    • Мрояцца сны.

|| зак. прымроіцца, ✂.

мроіць, ✂; незак.

Уяўляць у думках, марыць.