Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выпаўзак, , м.

  1. Адзін з відаў дажджавога чарвяка.

  2. Тое, што і выпоўзіны.

|| прым. выпаўзкавы, .

выпаўзень, , м.

Тое, што і выпаўзак (у 2 знач.).

выпаўзці, ; зак.

  1. Выйсці паўзком, паўзучы.

    • В. праз шчыліну.
  2. Паўзучы, паявіцца.

    • З травы выпаўзла вужака.
    • З-за гары выпаўз аўтобус (перан.).

|| незак. выпаўзаць, і выпоўзваць, .

выперадзіць, ; зак.

Тое, што і апярэдзіць.

  • В. у бегу.
  • В. у вучобе (перан.).

|| незак. выпераджаць, і выпярэджваць, .

|| наз. выпераджэнне, і выпярэджванне, .

  • В. тэрмінаў (перан.).

выперці, ; зак.

  1. Выцесніць напорам, выдавіць сілай.

    • В. дно ў бойцы.
  2. Выгнаць, выключыць, звольніць (разм.).

    • В. з хаты.
    • В. з работы.
  3. Выдацца, высунуцца за межы чаго-н. (разм.).

    • В. наперад.

|| незак. выпіраць, .

выпетраць, ; зак.

  1. Высахшы, страціць свае якасці, колер і пад.

    • Пад гарачым сонцам і ветрам выпетрала трава.
  2. Зрабіцца худым, сухім (перан.).

    • Во выпетраў чалавек.

выпечы, ; зак.

  1. Прыгатаваць пячэннем.

    • Пякарня выпекла тону хлеба.
  2. Добра прапячы.

    • Хлеб не выпечаны.
  3. Расходаваць у працэсе пячэння.

    • В. ўсё цеста.
  4. Знішчыць агнём, жарам, кіслатой.

    • В. бародаўку.
  5. Выпаліць на чым-н. (знак, кляймо).

    • В. кляймо

|| незак. выпякаць, .

|| наз. выпяканне, і выпечка, .

|| прым. выпячны, .

  • Выпячныя вырабы.

выпіваць, ; незак.

  1. Піць (у якой-н. колькасці).

    • Нашча выпівае паўшклянкі мінеральнай вады.
  2. Часта ўжываць спіртное (разм.).

    • Муж пачаў в.

выпілаваць, ; зак.

Выразаць пілой, вырабіць пілаваннем.

  • В. дзірку ў дзвярах.
  • В. рамку.

|| незак. выпілоўваць, .

выпіраць, ; незак.

  1. гл. выперці.

  2. Выдавацца на паверхню, выпінацца.

    • Востры кадык выпірае на шыі.