Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

монакультура, ✂, ж. (спец.).

Вырошчванне на працягу многіх гадоў адной і той жа сельскагаспадарчай культуры на адным і тым жа ўчастку.

|| прым. монакультурны, ✂.

монатэізм, ✂, м. (спец.).

Вера, заснаваная на пакланенні адзінаму богу, адзінабожжа; проціл. політэізм.

|| прым. монатэістычны, ✂.

  • Монатэістычныя рэлігіі.

монстр, ✂, м. (кніжн.).

Пачвара, страшыдла.

мопс, ✂, м.

Парода пакаёвых сабак з вялікай круглай галавой і кароткай мордай, падобная на бульдога.

мор, ✂, м. (уст.).

Павальная смерць, эпідэмія.

  • М. выкаціў усю вёску.

мора, ✂, н.

  1. Частка акіяна — вялікая водная прастора з гаркавата-салёнай вадой.

    • Чорнае м.
  2. перан., каго-чаго. Вялікая колькасць, мноства каго-, чаго-н.

    • М. людзей.
    • М. слёз.

|| прым. марскі, ✂.

  • М. флот.
  • Марская хвароба (хваравіты стан, выкліканы гайданкай).

моратрасенне, ✂, н. (спец.).

Моцнае ваганне марскога дна на вялікай глыбіні.

морг​1, ✂, м.

Установа або спецыяльнае памяшканне для захавання трупаў, іх анатаміравання і выдачы для пахавання.

|| прым. моргаўскі, ✂.

морг​2, ✂, м.

Старая зямельная мера ў Польшчы і Літве (0,71 гектара).

|| прым. моргавы, ✂.

моргаць, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і маргаць (у 1 і 2 знач.).

|| наз. морганне, ✂.