Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вынаходлівы, .

Знаходлівы; здольны ствараць, вынаходзіць.

  • В. чалавек.
  • В. розум.

|| наз. вынаходлівасць, .

вынаходнік, , м.

Той, хто вынайшаў што-н.

  • Нарада вынаходнікаў і рацыяналізатараў.

|| ж. вынаходніца, .

|| прым. вынаходніцкі, .

вынаходства, , н.

  1. гл. вынайсці.

  2. Тое, што вынайдзена, створана вынаходнікам.

    • Атрымаць аўтарскае пасведчанне на в.

вынесціся, ; зак.

Імкліва выехаць, выбегчы адкуль-н.

  • На ўзлесак вынесліся коннікі.

|| незак. выносіцца, .

вынік, , м.

  1. Канчатковы паказчык якіх-н. дзеянняў, намаганняў і пад.

    • Падвесці вынікі работы за дзень.
    • Вынікі конкурсу.
  2. Паказчык майстэрства (звычайна спартыўнага).

    • В. плаўца.
    • В. забегу на 100 м.
    • Лепшы в. дня.
  3. Тое, што вынікае з чаго-н., з’яўляецца лагічным вывадам.

    • Поспехі з’яўляюцца вынікам напружанай штодзённай працы.
    • Пажар быў вынікам нядбайнага абыходжання з агнём.

вынікаць, ; незак.

  1. З’яўляцца, паўставаць.

    • Слупы вынікалі з-за ўзгоркаў і зноў знікалі.
  2. (І і 2 ас. не ўжыв.). З’яўляцца лагічным вынікам, узнікаць з чаго-н.

    • Як вынікае са сказанага.

|| зак. вынікнуць, .

выніковы, .

  1. З падагульненымі вынікамі, паказчыкамі.

    • В. рахунак.
  2. Які даў або дае добрыя вынікі, рэзультатыўны.

    • Выніковая сустрэча.

вынішчыць, ; зак.

Поўнасцю знішчыць.

  • В. ваўкоў.

|| незак. вынішчаць, .

|| наз. вынішчэнне, .

вынослівы, .

Фізічна моцны, трывалы, здольны многа вынесці (у 5 знач.).

  • В. конь.
  • В. спартсмен.

|| наз. вынослівасць, .

вынырнуць, ; зак.

  1. Нырнуўшы, усплысці, паказацца з вады.

  2. перан. Раптоўна паявіцца.

    • Месяц вынырнуў з туману.

|| незак. выныраць, і вынырваць, .