Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адкало́ць1, ; зак.

  1. Аддзяліць ад цэлага, колючы.

    • А. кавалачак цукру.
  2. перан. Прымусіць парваць з кім-н., выйсці з якой-н. групы, арганізацыі.

    • А. ад родзічаў.
  3. Зрабіць, сказаць што-н. недарэчнае, нечаканае (разм.).

    • А. нумар.

|| незак. адколваць, .

|| наз. адколванне, .

адкало́ць2, ; зак.

Адняць прыколатае або выняць тое, чым прыколата, прышпілена што-н.

  • А. бант.
  • А. шпільку.

|| незак. адколваць, .

|| наз. адколванне, .

адкалупа́ць, ; зак. (разм.).

Аддзяліць, калупаючы; адарваць, адкрышыць што-н. чым-н., якой-н. прыладай.

  • А. кавалачак тынку.

|| незак. адкалупваць, .

|| аднакр. адкалупнуць, .

адкалупі́ць, ; зак. (разм.).

Аддзяліць, укалупнуўшы; адкалупнуць.

  • А. кавалачак пірага.

|| незак. адкалупліваць, .

адкамандзірава́ць, ; зак.

Камандзіраваць, накіраваць на працу ці вучобу ў іншае месца, у якую-н. арганізацыю, установу.

  • А. на курсы механізатараў.

|| незак. адкамандзіроўваць, .

|| наз. адкамандзіроўванне, .

адкапа́ць, ; зак.

  1. Капаючы, адшукаць, дастаць.

    • А. клад.
    • А. чалавека, заваленага зямлёй.
  2. перан. Адшукаць; знайсці што-н. рэдкае і пад. (разм.).

    • Дзе вы адкапалі такую кнігу?

|| незак. адкопваць, .

|| наз. адкопванне, і адкопка, .

адкара́скацца, ; зак. (разм.).

Пазбавіцца чаго-н., адчапіцца ад чаго-н.

  • Ледзь адкараскаўся ад тваіх сяброў.

|| незак. адкарасквацца, .

адкаркава́ць, ; зак.

Адаткнуць, выняць корак.

  • А. бутэльку.

|| незак. адкаркоўваць, .

адкармі́ць, ; зак.

Кормячы, давесці да сытасці, выкарміць.

  • А. кабана.

|| незак. адкормліваць, .

|| звар. адкарміцца, .

|| незак. адкормлівацца, .

|| наз. адкорм, .

  • Паставіць свіней на а.

адкаса́цца, ; зак.

Адвярнуцца, апусціцца (пра што-н. закасанае).

  • Рукавы адкасіліся.