Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адкладны́, .

Які адкладваецца, апускаецца.

  • А. каўнер.

адкла́ды, .

  1. Асадак арганічных і неарганічных рэчываў у выніку іх паступовага намнажэння.

    • Дэвонскія адклады.
  2. Намнажэнні якіх-н. рэчываў.

    • Тлушчавыя а.

адкла́сці, ; зак.

  1. Пакласці ўбок, асобна.

    • А. патрэбную рэч.
  2. Захаваць, не расходуючы.

    • А. грошы на мэблю.
  3. Назбіраць, назапасіць; утварыць адклады.

    • Возера адклала тоўсты слой ілу.
  4. Пакінуць пасля сябе для захавання патомства (спец.).

    • Птушка адклала яйкі.
  5. Адтэрмінаваць, перанесці.

    • А. сход.
    • Не адкладвай справы на заўтра, а жаніцьбы на старасць (з нар.).
  6. Пра каўнер і прадметы, прымацаваныя да чаго-н. адным краем: апусціць, адкінуць.

    • А. каўнер кажуха.
  7. У геаметрыі: адмераўшы, адзначыць адрэзак на прадмет.

    • На прамой АВ а. адрэзак СД.
  8. перан. Пакінуць след, адбітак, зрабіць уплыў.

    • Перажыванні адклалі свой след.

|| незак. адкладаць, і адкладваць, .

адкла́сціся, ; зак.

  1. Асесці, назбірацца.

    • Іл адклаўся за гады на дне возера.
  2. Адтэрмінавацца, перанесціся на больш позні час.

    • Паездка за горад адклалася.
  3. перан. Запасці ў памяць, душу і пад., адлюстравацца, захавацца.

    • Уражанні дзяцінства адклаліся ў сэрцы надоўга.

|| незак. адкладацца, і адкладвацца, .

|| наз. адкладанне, .

адкле́іцца, ; зак.

Адстаць, аддзяліцца (аб прыклееным).

  • Падэшва адклеілася.

|| незак. адклейвацца, .

адкле́іць, ; зак.

Адарваць, аддзяліць прыклеенае.

  • А. марку.

|| незак. адклейваць, .

|| наз. адклейванне, .

адклеймава́ць, ; зак.

Паставіць кляймо на каго-, што-н. і заклеймаваць.

  • А. лес.

адклі́каць, ; зак.

  1. Паклікаўшы, прымусіць адысці куды-н. і адазваць.

    • А. знаёмага для размовы.
  2. Вярнуць назад адкуль-н. (афіц.).

    • А. пасла.
    • А. з водпуску.

|| незак. адклікаць, .

|| наз. адкліканне, .

адклі́кнуцца, ; зак.

  1. Адказаць на воклік, зварот.

    • Дзе вы, адклікніцеся!
    • А. на пісьмо.
  2. перан. Выявіць свае адносіны да чаго-н.

    • А. на просьбу.

|| незак. адклікацца, .

адключы́цца, ; зак.

  1. Перастаць дзейнічаць у выніку раз’яднання з агульнай сістэмай.

    • Прыбор адключыўся аўтаматычна.
  2. перан. Адарваць ад каго-, чаго-н., супакоіцца.

    • А. ад бурнага жыцця.

|| незак. адключацца, .