Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бюлетэ́нь, , м.

  1. Кароткае паведамленне аб якой-н. важнай грамадскай падзеі, справе.

    • Б. з’езда.
  2. Назва некаторых перыядычных выданняў.

    • Б. Акадэміі навук.
  3. Лісток для галасавання.

    • Выбарчы б.
  4. Бальнічны ліст аб часовай непрацаздольнасці па хваробе (разм.).

    • Быць на бюлетэні.

бюракра́т, , м.

  1. Службовая асоба, якая выконвае абавязкі фармальна, не ўнікаючы ў сутнасць справы, букваед, валакітчык (зневаж.).

  2. Прадстаўнік бюракратыі, чыноўнік.

|| ж. бюракратка, .

|| прым. бюракрацкі, .

бюракраты́зм, , м.

  1. Сістэма кіравання чыноўніцкай адміністрацыі, якая адарвана ад інтарэсаў народаў.

  2. перан. Канцыляршчына, папяровая валакіта, фармальныя адносіны да справы.

|| прым. бюракратычны, .

бюракра́тыя, , ж.

  1. Тое, што і бюракратызм (у 1 знач.).

  2. зб. Бюракраты, чыноўнікі.

|| прым. бюракратычны, .

бюро́1, нескл., н.

  1. Назва кіруючай часткі некаторых органаў, устаноў, а таксама пасяджэнне яе складу.

    • Б. прэзідыума Акадэміі навук.
  2. Назва некаторых устаноў, кантор і пад.

    • Б. знаходак.
    • Б. надвор’я.

бюро́2, нескл., н.

Пісьмовы стол з шуфлядамі для захоўвання папер.

бюст, , м.

  1. Скульптура верхняй часткі чалавечага цела (да грудзей або да пояса).

    • Бронзавы б. Янкі Купалы.
  2. Жаночыя грудзі.

    • Выступіла цётка з ладным бюстам.

|| прым. бюставы, .

бюстга́льтар, , м.

Жаночы ліфчык для падтрымання бюста.

|| прым. бюстгальтарны, .

бягля́к, , м. (разм.).

Той, хто ўцякае, уцякач.

|| ж. бяглячка, .

бяго́м, прысл.

Хутка пераступаючы нагамі, у тэмпе бегу; не шагам.

  • Прыпусціцца б.

  • Бягом бегчы — вельмі хутка рухацца.