Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

індыферэнтны, ✂.

Абыякавы, раўнадушны.

  • Індыферэнтныя адносіны.

|| наз. індыферэнтнасць, ✂.

індыферэнтызм, ✂, м.

Індыферэнтныя адносіны да чаго-н.

індычаня, ✂ і індычанё, ✂, н.

Птушаня індычкі.

індычына, ✂, ж.

Мяса індыкоў як харч.

індэкс, ✂, м. (спец.).

  1. Спіс, паказальнік чаго-н.

    • І. аптовых цэн.
  2. Лічбавы (або літарны) паказчык чаго-н.

    • І. прамысловай вытворчасці.
  3. Умоўнае абазначэнне ў сістэме якой-н. класіфікацыі.

    • Паштовы і.

|| прым. індэксны, ✂.

індэтэрмінізм, ✂, м.

Супрацьлеглая дэтэрмінізму канцэпцыя, якая адмаўляе ўсеагульную заканамернасць і прычынную залежнасць і абумоўленасць у прыродзе і грамадстве.

|| прым. індэтэрміністычны, ✂.

іней, ✂, м.

Тонкі слой ледзяных крышталяў, які ўтвараецца дзякуючы выпарэнням на ахалоджанай паверхні чаго-н.

  • Дрэвы пакрыліся інеем.

ін’екцыя, ✂, ж. (спец.).

Увядзенне лекавых раствораў непасрэдна пад скуру, у мышцу, вену шляхам упырсквання.

  • І. ў вока.

|| прым. ін’екцыйны, ✂.

інертны, ✂.

  1. Які мае інерцыю (у 1 знач.; спец.).

  2. Бяздзейны, безыніцыятыўны.

    • І. чалавек.
    • Інертныя газы —якія не ўступаюць у хімічныя рэакцыі.

|| наз. інертнасць, ✂.

інерцыя, ✂, ж.

  1. Уласцівасць цел захоўваць стан спакою або раўнамернага прамалінейнага руху, пакуль якая-н. знешняя сіла не прымусіць змяніць гэты стан.

    • Ляцець па інерцыі.
  2. перан. Бяздзейнасць, пасіўнасць.

◊

  • Па інерцыі — па прывычцы, машынальна.

|| прым. інерцыйны, ✂.