Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

індывідуалізаваць, ✂; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) індывідуальным (у 1 знач.), не падобным на іншых; устанавіць (устанаўліваць) што-н. дастасавальна да кожнага асобнага выпадку, асобы.

  • І. заняткі з вучнямі.

|| наз. індывідуалізацыя, ✂.

індывідуалізм, ✂, м.

  1. Маральны прынцып, які ставіць інтарэсы адной асобы вышэй за інтарэсы грамадства.

  2. Імкненне да яркага праяўлення сваёй асобы незалежна ад калектыву, а таксама паводзіны, у якіх праяўляецца гэта імкненне.

|| прым. індывідуалістычны, ✂.

індывідуаліст, ✂, м.

Чалавек, які праяўляе індывідуалізм у поглядах, паводзінах.

|| ж. індывідуалістка, ✂.

|| прым. індывідуалісцкі, ✂.

індывідуальнасць, ✂, ж.

  1. Асаблівасці характару і псіхалагічнага складу, якія адрозніваюць адзін індывідуум ад другога.

  2. Асоба, індывідуум.

індывідуальны, ✂.

  1. Уласцівы канкрэтнаму індывідууму, асабісты.

    • Індывідуальныя рысы характару.
  2. Які ажыццяўляецца асобнымі людзьмі, не калектыўны.

    • Індывідуальная працоўная дзейнасць.
    • Індывідуальная гаспадарка.
  3. Асаблівы для кожнага індывідуума.

    • І. падыход.
  4. Асобны, адзінкавы.

    • І. выпадак.

індывідуум, ✂, м.

Чалавек як канкрэтная асоба, а таксама наогул асобны жывы арганізм, асобіна.

індыга, нескл., н.

  1. Цёмна-сіняе фарбавальнае рэчыва, якое атрымліваецца з соку некаторых трапічных (індыганосных) раслін або сінтэтычна.

  2. Цёмна-сіні.

    • Колер і.

|| прым. індыгавы, ✂.

  • І. колер.

індыйцы, ✂, м.

Агульная назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыі і незалежна ад нацыянальнай, рэлігійнай і каставай прыналежнасці.

|| ж. індыянка, ✂.

|| прым. індыйскі, ✂.

індык, ✂, м.

Вялікая свойская птушка сямейства фазанавых, якую разводзяць для атрымання мяса, самец гэтай птушкі; індзейскі певень.

◊

  • Змяняць быка на індыка — памыліцца пры выбары (замест лепшага выбраць горшае).

|| ж. індычка, ✂.

|| прым. індычы, ✂.

індыкатар, ✂, м. (спец.).

  1. Прыбор для вымярэння фізічных велічынь, адлюстравання ходу працэсаў або стану аб’екта, за якім вядзецца назіранне.

    • Візуальны і.
    • Акустычны і.
  2. Рэчыва, якое з’яўляецца хімічным рэактывам.

    • Хімічны і.

|| прым. індыкатарны, ✂.