Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

інець, ✂; незак.

Пакрывацца інеем.

|| зак. заінець, ✂.

  • Дрэвы заінелі.

інжынер, ✂, м.

Спецыяліст з вышэйшай тэхнічнай адукацыяй.

  • І.-механік.
  • Ваенны і.

|| прым. інжынерскі, ✂.

інжынерны, ✂.

Тэхнічны, звязаны з дзейнасцю інжынера.

  • Інжынерныя войскі.

інжынерыя, ✂, ж.

Інжынерная справа, творчая тэхнічная дзейнасць.

інжыр, ✂, м.

  1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства тутавых; фігавае дрэва, смакоўніца.

  2. Салодкі плод гэтага дрэва (вінныя ягады).

|| прым. інжырны, ✂.

іністы, ✂.

Пакрыты інеем, заінелы.

  • І. хмызняк.

ініцыялы, ✂, м.

Першыя літары імя і імя па бацьку або імя і прозвішча.

|| прым. ініцыяльны, ✂.

ініцыятар, ✂, м.

Той, хто праяўляе ініцыятыву, пачынальнік.

  • Ініцыятары спаборніцтва.
  • Ініцыятары алімпіяды.

|| ж. ініцыятарка, ✂.

ініцыятыва, ✂, ж.

  1. Пачын, унутранае імкненне да новых форм дзейнасці; прадпрымальнасць.

    • Праявіць ініцыятыву.
  2. Вядучая роля ў якіх-н. дзеяннях.

    • Узяць ініцыятыву ў свае рукі.

ініцыятыўны, ✂.

  1. Які праяўляе ініцыятыву ў якой-н. справе.

    • Ініцыятыўная група.
  2. Які валодае ініцыятывай; прадпрымальны.

    • І. чалавек.

|| наз. ініцыятыўнасць, ✂.