Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

многастаночны, .

Звязаны з адначасовай работай на некалькіх станках.

многаступенны, .

Які праходзіць рад ступеней або адбываецца па ступенях, перыядах.

  • Многаступенныя выбары.

|| наз. многаступеннасць, .

многаступеньчаты, .

Які складаецца з некалькіх частак, ступеней.

  • Многаступеньчатая ракета.

|| наз. многаступеньчатасць, .

многасямейны, .

Які мае вялікую сям’ю, мнагадзетны.

|| наз. многасямейнасць, .

многаўладдзе, , н.

Адначасовае існаванне некалькіх кіраўнічых асоб, улад без дакладнага размежавання абавязкаў; адсутнасць адзінага кіраўніцтва.

множанне, , н.

Адно з чатырох арыфметычных дзеянняў, у выніку якога адзін лік павялічваецца ў столькі разоў, колькі адзінак у другім ліку.

  • Табліца множання.

множналікавы, :

  • множналікавы назоўнік — назоўнік, які ўжыв. толькі ў форме множнага ліку, напр. вароты, сані, шахматы.

множнік, , м.

Другі з двух перамнажальных лікаў або велічынь.

множны, .

Які складаецца з мноства чаго-н., праяўляецца ў мностве форм, відаў.

  • Множны лік — граматычны разрад, які паказвае, што гаворка ідзе пра многія прадметы, асобы.

|| наз. множнасць, .

множыльны, , (спец.).

Які прызначаны для размнажэння чаго-н. (рукапісаў, чарцяжоў).

  • М. апарат.