Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бэзава-...

Першая частка складаных слоў са знач. бэзавы — колеру бэзу, светла-ліловы, са светла-ліловым адценнем, напр. бэзава-сіні, бэзава-фіялетавы.

бэ́каць, ✂; незак. (разм.).

  1. Тое, што і бляяць.

  2. Чытаць па літарах, па складах, няўмела.

    • За зіму навучыўся трохі б.

|| наз. бэканне, ✂.

бэ́лечны, ✂.

Які мае адносіны да бэлькі, зроблены з бэлек.

  • Бэлечнае перакрыццё.

бэ́лька, ✂, ж.

Брус, які апіраецца на сцены і служыць падтрымкай насцілу (падлогі, столі і пад.).

  • Палажыць новую бэльку.

бэ́ра, ✂, ж.

Пашыраны ў Беларусі сорт позніх груш, якія прыносяць буйныя жоўтыя плады.

○

  • Лошыцкая бэра — беларускі селекцыйны сорт груш.

  • Слуцкая бэра — сорт груш, якія распаўсюджаны ў Беларусі, асабліва на Случчыне.

бэ́рсаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Блытаць, заблытваць.

    • Б. ніткі.
  2. Няўмела або неакуратна вязаць, абвязваць, плесці.

    • Б. сетку.

|| наз. бэрсанне, ✂.

бэ́сціць, ✂; незак. (разм.).

  1. Знеслаўляць, ганьбіць, зневажаць.

    • Б. добрае імя.
  2. Брудзіць, трапаць, псаваць.

    • Б. вопратку.

|| зак. збэсціць, ✂.

|| наз. бэшчанне, ✂.

бэта-...

Першая частка складаных слоў у складзе некаторых тэрмінаў: бэта-распад (адзін з відаў радыеактыўнага ператварэння атамнага ядра), бэта-часціцы (электроны і пазітроны, якія вылучаюцца радыеактыўнымі прамянямі пры бэта-распадзе), бэта-прамяні (паток бэта-часціц, якія вылучаюцца радыеактыўнымі рэчывамі пры бэта-распадзе).

бюва́р, ✂, м.

Настольная папка для папер, канвертаў.

|| прым. бюварны, ✂.

бюджэ́т, ✂, м.

  1. Каштарыс расходаў і даходаў дзяржавы, прадпрыемства або ўстановы на пэўны тэрмін.

    • Б. інстытута.
  2. Сукупнасць асабістых даходаў і расходаў на пэўны тэрмін.

    • Сямейны б.

|| прым. бюджэтны, ✂.

  • Бюджэтныя асігнаванні.