Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

многаабяцальны, .

Які падае вялікія надзеі або ў якім заключаецца намёк на што-н.; абяцанне чаго-н.

  • М. вучань.

многавугольнік, , м.

  1. У матэматыцы: геаметрычная фігура на плоскасці, абмежаваная замкнутай ломанай лініяй.

  2. Геаметрычная фігура, якая мае больш за чатыры вуглы.

многавугольны, .

З многімі вугламі.

многавяковы, .

Які існуе на працягу многіх вякоў.

  • М. дуб.

многагалоссе, , н.

  1. Адначасовае гарманічнае гучанне некалькіх, многіх галасоў.

  2. Несуладны шум, які ўтвараецца мноствам галасоў.

многагалосы, .

  1. Які адносіцца да многагалосся (у 1 знач.).

    • М. песенны лад.
  2. Які складаецца з многіх галасоў, якія бязладна гучаць.

    • М. шум натоўпу.

многаметровы, .

Працягласцю на многа метраў.

  • Многаметровая шырыня ракі.

многамільённы, .

Колькасцю, коштам у многа мільёнаў.

  • М. даход.

многанацыянальны, .

Які складаецца з многіх нацый, народнасцей.

  • Многанацыянальная дзяржава.

многасерыйны, .

Які складаецца з некалькіх або многіх серый.

  • М. фільм.