Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бытапіса́льнік, , м.

Пісьменнік або мастак, які ў сваіх творах адлюстроўвае быт, паўсядзённае жыццё.

|| прым. бытапісальніцкі, .

бытапіса́нне, , н.

Падрабязнае апісанне быту, паўсядзённага жыцця.

бы́тнасць:

  • у бытнасць — у час знаходжання дзе-н. або ў якасці каго-н.

    • У яго б. старшынёй калгаса справы ішлі паспяхова.

быто́ўка, , ж. (разм.).

На прадпрыемствах, фермах, будоўлі і пад.: памяшканне для адпачынку і захоўвання інструментаў, прылад і пад.

|| прым. бытовачны, .

бы́ццам, злуч.

  1. Як, нібы, усё роўна як.

    • Ляжыць, б. нежывая.
  2. Што (з адценнем няўпэўненасці, несапраўднасці).

    • Прыкідваецца, б. нічога не чуў.
  3. часц. Паказвае на няўпэўненасць, дапушчальнасць выказвання.

    • Твар б. знаёмы.

быццё, , н.

  1. Аб’ектыўная рэальнасць (матэрыя, прырода), якая існуе незалежна ад нашай свядомасці.

  2. Сукупнасць умоў матэрыяльнага жыцця грамадства.

  3. Жыццё, існаванне.

    • Чалавечае б.

|| прым. быційны, .

быць, ; незак.

  1. Жыць, існаваць, мець месца.

    • Быў бы хлеб, а людзі знойдуцца (прыказка).
    • Быў чалавек і не стала.
  2. Прысутнічаць, знаходзіцца.

    • Б. на рабочым месцы.
  3. Рабіцца, здарацца.

    • Учора быў град.
  4. З ас. адз. л. будзе. Ужыв. ў значэнні цяперашняга часу: ёсць, маецца.

    • Яму будзе гадоў трыццаць.
  5. Ужыв. як частка састаўнога выказніка.

    • Дзяўчына была ўрачом.

  • Будзь (бывай) здароў — развітальнае пажаданне аставацца здаровым.

  • Было ды сплыло (разм.) — пра тое, што было, ды не вернецца.

  • Было ні было (разм.) — трэба рызыкнуць.

  • Што будзе, тое будзе (разм.) — аддацца на волю лёсу.

  • Як бы там (што б там) ні было — нягледзячы ні на што.

бэж, нескл.

Тое, што і бэжавы.

  • Сукенка колеру б.

бэ́жавы, .

Светла-карычневы з ружова-жоўтым адценнем.

  • Бэжавае паліто.

бэз, , м.

Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства маслінавых з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі.

  • Букет бэзу.

|| прым. бэзавы, .