Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

радзіраваць, ✂; зак. і незак.

Паведаміць (-мляць) пры дапамозе рацыі, па радыё.

  • Р. пра стан надвор’я.

радзіцца​1, ✂; незак.

  1. Прасіць у каго-н. рады (у 1 знач.).

    • Да бацькі заўсёды ішлі р.
  2. Мець з кім-н. раду (у 2 знач.), раіцца.

    • Сябры сталі р., што рабіць далей.

|| зак. парадзіцца, ✂.

радзіцца​2, ✂; зак. і незак.

  1. Тое, што і нарадзіцца (нараджацца).

  2. незак. Даваць ураджай, плады (аб раслінах).

    • Надта родзіцца ў нас капуста.

|| незак. раджацца, ✂.

радзіць​1, ✂; незак.

  1. каму, з інф. Даваць якую-н. раду (у 1 знач.), раіць.

    • Я заўсёды раджу падумаць, паглядзець, не спяшацца.
  2. Прапанаваць каго-, што-н. у якасці каго-, чаго-н.

    • Доктар р. лекі як сродак ад болю.
  3. Раіцца, меркаваць.

    • Сядзелі мужчыны на лаўцы і ўсё радзілі і думалі.

◊

  • Раду радзіць (разм.) — радзіцца, раіцца.

|| зак. парадзіць, ✂.

радзіць​2, ✂; зак. і незак.

  1. Тое, што і нарадзіць (нараджаць).

  2. незак. Даваць ураджай, плады (аб глебе, раслінах).

    • Глеба родзіць добра.
    • Надта родзяць буракі.

|| незак. раджаць, ✂.

радком, прысл. (разм.).

У адзін рад.

радніна, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і радно.

радніцца, ✂; незак.

Уступіць у адносіны роднасці, сваяцтва з кім-н.

  • Р. з суседзямі.

|| зак. парадніцца, ✂.

радніць, ✂; незак.

Рабіць падобным, збліжаць.

  • Два такія зборнікі вершаў родняць паэтаў.

радно, ✂, н.

Тоўстае палатно з пянькі або грубай ільняной пражы, а таксама выраб з такога палатна.

  • Ткаць р.
  • Накрыцца радном.

|| прым. радняны, ✂.

  • Радняныя нагавіцы.