Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

валаса́ты, .

Пакрыты, аброслы валасамі.

  • Валасатыя рукі.

|| наз. валасатасць, .

валасе́нь, , м.

  1. Паразітычны вадзяны чарвяк, падобны на волас.

  2. Хвароба скуры ног у чалавека і жывёлы ў выглядзе язваў.

валасі́на, , ж.

Адзінкавы волак.

|| памянш. валасінка, .

валасня́, , ж., зб. (разм. пагард.).

Калматыя пасмы валасоў чалавека або шэрсці жывёлы.

  • Зарасці валаснёй.

валасо́к, , м.

  1. гл. волас.

  2. Тонкая металічная ніць, спружына, дроцік у якім-н. механізме.

  3. Тое, што варсінка (у 2 знач. і спец.).

  • На валаску (вісець) (разм.) — знаходзіцца ў вельмі ненадзейным, небяспечным становішчы.

    • Жыццё хворага на валаску.
  • На валасок (валаску) ад чаго — вельмі блізка (ад якога-небудзь няшчасця).

    • Быць на валасок ад смерці.

валася́нка, , ж.

Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных з тонкай шылападобнай дзюбай.

|| прым. валасянкавы, .

  • Сямейства валасянкавых (наз.).

валацу́га, , м.; , ж., (разм.).

  1. Бяздомны чалавек, які не мае пэўнага прыстанішча і заняткаў.

  2. Той, хто цягаецца абы-дзе, не працуе.

  3. Той, хто празмерна заляцаецца да жанчын.

валацу́жнічаць, ; незак. (разм.).

Быць валацугам (-ай), бадзяцца.

|| наз. валацужніцтва, .

валацу́жны, (разм.).

Уласцівы валацугу (-цузе), бадзяжны.

  • Валацужнае жыццё.

валачы́, ; незак.

  1. Цягнуць волакам, не адрываючы ад паверхні чаго-н.

    • В. мех з бульбай.
  2. Несці, везці што-н. цяжкае, з цяжкасцю.

    • В. вязанку сена.
  3. Красці (разм.).

    • Валаклі з гаспадаркі ўсё, што маглі.