Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зрысаваць, ✂; зак.

  1. Зрабіць копію якога-н. малюнка, узору і пад.

    • З. партрэт.
  2. Пакрыць рысункамі ўсю паперу.

    • З. альбом.
  3. Рысуючы, зрасходаваць (разм.).

    • З. аловак.

|| незак. зрысоўваць, ✂.

|| наз. зрысоўванне, ✂.

зрыўкі, ✂.

Шматкі, кавалкі ад чаго-н. падранага.

  • Ад сарочкі засталіся з.

зрыўшчык, ✂, м. (разм. неадабр.).

Той, хто зрывае якую-н. работу, справу.

|| ж. зрыўшчыца, ✂.

зрыць, ✂; зак.

  1. Скапаць, нарабіць ям, калдобін.

    • Свінні зрылі выган.
    • Поле, зрытае снарадамі.
  2. Рыццём, капаннем знішчыць.

    • З. узгорак.

|| незак. зрываць, ✂.

зрэб’е, ✂, н.

Грубая кастрывая кудзеля, што аддзяляецца пры трапанні лёну, пянькі, а таксама палатно з такой кудзелі і адзенне з такога палатна.

  • Ткаць з.
  • Хадзіць у зрэб’і.

|| прым. зрэбны, ✂.

  • Зрэбныя ніткі.
  • З. мех.

зрэджаны, ✂.

З недастатковай гушчынёй усходаў, надта рэдкі.

  • Зрэджаныя ўсходы бульбы.

|| наз. зрэджанасць, ✂.

зрэдзіць, ✂; зак.

  1. Прарэдзіць, зрабіць радзейшым (пра пасевы, лес і пад.).

    • З. густыя ўсходы агуркоў.
  2. Пасеяць рэдка, радзей, чым трэба.

    • З. пасевы.

|| незак. зрэджваць, ✂.

|| наз. зрэджванне, ✂.

зрэдку, прысл.

  1. Іншы раз, час ад часу.

    • Ён з. заходзіць да нас.
  2. Месцамі, дзе-нідзе.

    • З. трапляліся прыгажуні-бярозкі і трапяткія асіны.

зрэз, ✂, м.

  1. Месца, па якім зрэзана, разрэзана што-н., а таксама зрэзаная частка чаго-н., тое, што зрэзана.

    • З. бервяна.
  2. перан. Стан чаго-н. у пэўны перыяд развіцця, руху.

    • Сінхронны з.

зрэзаны, ✂.

Тупы ад доўгага карыстання.

  • Зрэзанае лязо нажа.