Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зруйнаваць, ✂; зак.

Разбурыць, ператварыць у руіны або знішчыць.

|| наз. зруйнаванне, ✂.

зрух, ✂, м.

  1. гл. зрушыцца, -ць.

  2. перан. Прыметнае, значнае паляпшэнне, змяненне ў стане, развіцці чаго-н.

    • З. у рабоце.
    • Пазітыўныя зрухі ў жыцці краіны.
  3. Гарызантальныя змяшчэнні геалагічнага слоя.

    • З. зямной кары.

зручны, ✂.

  1. Такі, якім лёгка ці прыемна карыстацца.

    • Зручнае крэсла.
    • Мне тут зручна (безас. у знач. вык.).
    • Зручна (прысл.) усесціся.
  2. Падыходзячы, такі, які патрэбен.

    • З. выпадак.

|| наз. зручнасць, ✂.

зрушыцца, ✂; зак.

Скрануцца, рухаючыся, перамясціцца.

  • З. з месца

|| незак. зрушвацца, ✂.

|| наз. зрух, ✂ і зрушэнне, ✂.

зрушыць, ✂; зак.

Скрануць, рухаючы, перамясціць.

  • З. воз з месца.

|| незак. зрушваць, ✂.

|| наз. зрух, ✂ і зрушэнне, ✂.

зрывісты, ✂.

Пра голас, які зрываецца ад хвалявання, страху.

|| наз. зрывістасць, ✂.

зрыгнуць, ✂; зак. (разм.).

Вывергнуць частку нядаўна прынятай ежы цераз рот.

|| незак. зрыгваць, ✂.

|| наз. зрыгванне, ✂.

зрыжэлы, ✂.

Які зрыжэў, парыжэлы.

  • З. каўнер.

зрынуцца, ✂; зак.

Нечакана, з шумам упасці, зваліцца.

  • Гора зрынулася на чалавека (перан.).

|| незак. зрынацца, ✂.

зрынуць, ✂; зак. (разм.).

  1. Скінуць, зваліць уніз.

    • Вецер зрынуў гняздо з дрэва.
  2. перан. Звергнуць, пазбавіць улады.

    • З. цара.

|| незак. зрынаць, ✂.