Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зрачыся, ; зак. (разм.).

Адмовіцца, адрачыся ад каго-, чаго-н.

  • З. сваіх слоў.
  • З. бацькоў.

|| незак. зракацца, .

зрашчэнне, , н.

  1. гл. зрасціся.

  2. Месца, на якім адбылося злучэнне, зрастанне чаго-н.

    • З. косці пасля пералому.

  • Фразеалагічнае зрашчэнне — устойлівы выраз, які складаецца з некалькіх слоў, што выражаюць адно паняцце.

зрашэціць, ; зак.

Пакрыць скрозь дзіркамі, зрабіць падобным на рэшата.

  • З. кулямі сцяну.

|| незак. зрашэчваць, .

зроду, прысл. (разм.).

  1. (звычайна з адмоўем). Ніколі, ні разу.

    • З. такой пшаніцы не бачыў.
  2. Ад самага нараджэння.

    • З. глухі.

зрок, , м.

Адно з пяці знешніх пачуццяў, органам якога з’яўляюцца вочы; здольнасць бачыць.

  • Добры з.
  • Сапсаваць з.
  • Страціць з.

|| прым. зрокавы, .

  • З. нерв.
  • Зрокавая памяць.

зрослы, .

  1. Які зросся з чым-н. у адно цэлае.

    • Зрослыя пялёсткі.
    • Зрослыя арэхі.
  2. Пакрыты расліннасцю, зарослы.

    • Зрослая густой травой пожня.

зруб, , м.

Збудаванне з чатырохвугольных вянкоў бярвення.

  • З. хаты.
  • Калодзежны з.

|| прым. зрубавы, .

зрубіць, ; зак.

Пабудаваць з бярвёнаў.

  • З. хату.

зрудзелы, .

Які зрудзеў, парудзелы.

  • Зрудзелая газета.

зруйнавацца, ; зак.

Разбурыцца, ператварыцца ў руіны або знішчыцца.

  • У вайну гаспадарка зруйнавалася.

|| наз. зруйнаванне, .