Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мнагабор’е, ✂, н.

Спартыўнае спаборніцтва, якое ўключае комплекс практыкаванняў, а таксама спаборніцтва па некалькіх відах спорту.

мнагавата, прысл. (разм.).

Некалькі больш, чым патрэбна.

  • У яго м. даручэнняў.

мнагаводдзе, ✂, н.

Празмерная колькасць вады, а таксама перыяд, калі ў рэках, вадаёмах бывае вады больш, чым звычайна.

мнагаводны, ✂.

  1. Паўнаводны (пра рэкі, вадаёмы).

    • Мнагаводныя рэкі Сібіры.
  2. Багаты вадой; які добра арашаецца.

    • М. край.

|| наз. мнагаводнасць, ✂.

мнагаграннік, ✂, м.

Мнагаграннае геаметрычнае цела.

мнагагранны, ✂.

  1. Які мае некалькі граней.

    • М. камень.
  2. перан. Рознабаковы, усебаковы.

    • М. талент.

|| наз. мнагаграннасць, ✂.

мнагадзетны, ✂.

Які мае многа дзяцей.

  • Мнагадзетная маці.

|| наз. мнагадзетнасць, ✂.

мнагадзённы, ✂.

Які працягваецца многа дзён.

  • М. паход.

мнагажонства, ✂, н.

Знаходжанне мужчыны ў афіцыйным шлюбе адначасова з некалькімі жанчынамі; палігамія.

мнагажэнец, ✂, м.

Мужчына, які адначасова знаходзіцца ў шлюбе з некалькімі жанчынамі.