Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

млосна, безас. у знач. вык.

Нядобра, моташна.

  • Яму стала м.

млосць, ✂, ж.

Непрыемнае самаадчуванне, якое наступае звычайна перад стратай прытомнасці, рвотай.

|| прым. млосны, ✂.

млын, ✂, м.

  1. Прадпрыемства, будынак з устаноўленымі ў ім прыстасаваннямі для размолу зерня.

    • Вадзяны м.
    • Паравы м.
  2. Машына для здраблення розных матэрыялаў, якая выкарыстоўваецца ў горнай, хімічнай і інш. галінах прамысловасці.

◊

  • Ліць ваду на млын каго, чый (неадабр.) — ускосным чынам дапамагаць сваімі выказваннямі, справамі процілегламу боку.

|| прым. млынавы, ✂.

млынар, ✂, м.

Уладальнік млына або работнік у млыне.

|| прым. млынарскі, ✂.

млынарыха, ✂, ж.

Жонка млынара.

млынзавод, ✂, м.

Скарачэнне: завод-млын (мукамольны).

млявы, ✂.

  1. Пазбаўлены бадзёрасці, энергіі, вялы.

    • Млявыя рухі.
  2. Які выклікае млявасць.

    • М. пах чаромхі.

|| наз. млявасць, ✂.

мнага...

Першая частка складаных слоў у знач. многа; ужыв. тады, калі націск падае на першы склад другога слова, напр. мнагалюдны, мнагаструнны, мнагабор’е.

мнагабожжа, ✂, н.

Рэлігійная сістэма, якая прызнае існаванне многіх багоў, політэізм.

мнагаборац, ✂, м.

Спартсмен, які ўдзельнічае ў мнагабор’і.

|| ж. мнагаборка, ✂.