Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

расстройства, ✂, н.

  1. гл. расстроіць.

  2. Поўны беспарадак, замяшанне з прычыны парушэння строю (у 1 знач.).

    • Калона прыйшла ў р.
  3. Заняпалы стан, беспарадак з прычыны ўрону, дэзарганізацыі, беспарадку.

    • Р. у сям’і.
    • Р. у гаспадарчых справах.
  4. Захворванне, выкліканае парушэннем дзейнасці якіх-н. органаў.

    • Р. нерваў.
  5. Дрэнны настрой, страта душэўнай раўнавагі.

    • Не жыццё, а адно р.

расстрыга, ✂, м.

Служка культу, пазбаўлены царкоўнага сану.

расстрыгчы, ✂; зак.

Пазбавіць духоўнага сану або манаства.

|| незак. расстрыгаць, ✂.

|| наз. расстрыжэнне, ✂.

расстрэл, ✂, м.

  1. гл. расстраляць.

  2. Смяротная кара, якая чыніцца выстралам з агнястрэльнай зброі.

    • Прысудзіць да расстрэлу.

расступіцца, ✂; зак.

  1. Адышоўшы ў бакі, даць месца для праходу, праезду.

    • Народ расступіўся.
  2. Утварыць трэшчыны, разысціся ў бакі (пра зямлю, скалы, хвалі і пад.).

|| незак. расступацца, ✂.

расстыкавацца, ✂; зак.

Правесці расстыкоўку, раз’яднацца.

|| незак. расстыкоўвацца, ✂.

|| наз. расстыкоўка, ✂.

рассудзіць, ✂; зак.

  1. Разабраўшы абставіны, акалічнасці, вынесці рашэнне з прычыны чаго-н.

    • Р. спрэчку.
    • Рассудзяць нас людзі.
  2. Абдумаць, рашыць, зрабіць заключэнне.

    • Сама сабе рассуджу.

|| незак. рассуджваць, ✂.

рассукацца, ✂; зак.

Развіцца, распусціцца (пра скручанае).

|| незак. рассуквацца, ✂.

рассукаць, ✂; зак.

Развіць, распусціць (скручанае).

  • Р. плётку.

|| незак. рассукваць, ✂.

рассунуцца, ✂; зак.

  1. Рухаючыся, сунучыся ў бакі, аддаліцца, раз’яднацца, расступіцца.

    • Шторы рассунуліся.
    • Кусты рассунуліся.
  2. Разбурыцца, разваліцца (разм.).

    • Капа рассунулася.

|| незак. рассоўвацца, ✂.