зачапіцца, ✂; зак.
-
чым, за што. Закрануўшы што-н., страціць магчымасць рухацца; закрануць сабой, якой-н. часткай цела ці адзення
за што-н.
- Воз зачапіўся за пень.
- З. рукавом за дрот.
-
Ухапіцца, учапіцца (разм.),
|| незак. зачапляцца, ✂ і зачэплівацца, ✂.
зачапіць, ✂; зак.
-
Захапіць, паддзець, каб прыцягнуць да сябе або злучыць з чым-н.
- З. вядро на крук.
- З. бервяно бусаком.
-
Выпадкова закрануць пры руху.
-
перан. Усхваляваць, абудзіць якое-н. пачуццё; зняважыць чые-н. пачуцці.
- З. за жывое.
- З. самалюбства.
-
Пачаць гаворку з кім-н., сказаць каму-н. што-н. і закрануць у размове што-н.
- Я не рада, што яе зачапіла.
- З. дзяўчыну ў гаворцы.
|| незак. зачэпліваць, ✂.
зачараванне, ✂, н.
Чароўная сіла каго-, чаго-н., а таксама стан таго, хто адчувае на сабе такую сілу.
- Навакольная прыгажосць выклікае з.
зачараваць, ✂; зак.
-
Паводле забабонных уяўленняў: чарамі, магічнымі словамі падпарадкаваць сабе, заваражыць.
-
перан. Зрабіць захапляючае ўражанне.
- Артыстка зачаравала сваім голасам.
|| незак. зачароўваць, ✂.
зачарнець, ✂; зак.
Пачаць чарнець (у 2 знач.).
зачарсцвелы, ✂.
-
Які стаў чэрствым, зацвярдзеў.
-
перан. Бяздушны, нячулы.
|| наз. зачарсцвеласць, ✂.
зачарціць, ✂; зак.
Пакрыць рысамі, чарцяжом.
|| незак. зачэрчваць, ✂.
зачасаць1, ✂; зак.
Прычэсваючы, прыгладзіць (валасы) у адным напрамку.
|| незак. зачэсваць, ✂.