Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зачасаць​2, ✂; зак.

Чэшучы тапаром, рабіць вузейшым, вастрэйшым з аднаго боку.

  • З. кол.

зачасціць, ✂; зак. (разм.).

  1. Пачаць рабіць што-н. часта.

    • З. у госці.
    • Дзе не любяць — не гасці, а дзе любяць — не часці (прыказка).
  2. Паліцца частымі кроплямі.

    • Дождж зачасціў.

зачатак, ✂, м.

  1. Тое, што і зародак.

  2. Адміраючы астатак недаразвітага органа ў арганізме, рудымент (спец.).

  3. звычайна мн., перан. Пачатак, першае праяўленне чаго-н.

    • Зачаткі новых адносін.

|| прым. зачаткавы, ✂.

зачахлы, ✂.

  1. Змарнелы, хваравіты.

    • З. чалавек.
  2. Які зачах, слаба расце, завялы.

    • Зачахлае дрэва.

|| наз. зачахласць, ✂.

зачацце, ✂, н.

Зараджэнне плода, пачатак цяжарнасці.

зачаць, ✂; зак.

  1. Распачаць (разм.).

    • З. будаўніцтва.
  2. Даць пачатак жыцця каму-н. (уст.).

    • З. дзіця.

|| незак. зачынаць, ✂.

зачос, ✂, м.

Зачасаная, звычайна назад, пасма валасоў.

  • Валасы з прыгожым зачосам.

зачумлены, ✂.

Заражаны чумой.

  • Уцякаць, як ад зачумленага (наз.).

зачын, ✂, м.

  1. Пачатак чаго-н., пачын (разм.).

    • Зрабіць з. у якой-н. справе.
  2. Традыцыйны пачатак (у творах народнай паэзіі).

    • З. быліны.

|| прым. зачынны, ✂.

зачынальнік, ✂, м.

Той, хто пачынае якую-н. справу, пачынальнік.

  • Скарына — з. усходнеславянскага кнігадрукавання.

|| ж. зачынальніца, ✂.

|| прым. зачынальніцкі, ✂.