Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заціхнуць, ✂; зак.

  1. Перастаць утвараць якія-н. гукі; перастаць шумець.

    • Зала заціхла.
    • Дзеці заціхлі.
  2. перан. Аслабіць або спыніць сваю дзейнасць.

    • Вецер заціх.

|| незак. заціхаць, ✂.

зацішак, ✂, м.

  1. Ціхае, затуленае ад ветру месца.

    • Схавацца ў з.
  2. перан. Утульнае, адасобленае ад шуму месца.

    • Не мог сядзець у зацішку, калі таварышы ваююць.

зацішны, ✂.

  1. Бязветраны, ціхі.

    • З. бок.
  2. перан. Без значных падзей, ажыўленай дзейнасці.

    • Зацішныя дні.

зацішша, ✂, н.

Спыненне шуму, ветру руху, дзейнасці.

  • Наступіла з. пасля бою.
  • З. перад навальніцай.

зацугляць, ✂; зак.

Укласці ў рот каню цуглі, закілзаць.

  • З. каня.

|| незак. зацугліваць, ✂.

зацукравацца, ✂; зак.

Гусцеючы, ператварыцца ў цукрыстыя камячкі.

  • Варэнне зацукравалася.

|| незак. зацукроўвацца, ✂.

зацукраваць, ✂; зак.

Пакрыць цвёрдым слоем цукровага сіропу.

  • З. ягады.

|| незак. зацукроўваць, ✂.

зацьменне, ✂, н.

  1. Астранамічная з’ява, калі адно нябеснае цела або яго цень закрывае другое нябеснае цела.

    • З. Месяца.
    • Сонечнае з.
  2. перан. Часовае замарачэнне галавы.

    • На яго найшло нейкае з.

зацьміць, ✂; зак.

  1. Засланіўшы сабой, зрабіць нябачным.

    • Хмары зацьмілі сонца.
  2. перан. Перавысіць у якіх-н. адносінах.

    • З. усіх непараўнанай прыгажосцю.

|| незак. зацьмяваць, ✂.

зацюкаць, ✂; зак. (разм.).

Пастаяннымі прычэпкамі, нападкамі зрабіць запужаным, забітым.

  • Зусім зацюкалі хлопца.