Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зацёклы, ✂.

Які зацёк (у 2, 3 і 4 знач.).

  • Зацёклая сцяна.
  • Зацёклыя ногі.

зацікавіцца, ✂; зак.

Праявіць, адчуць цікавасць да каго-, чаго-н.

  • З. музыкай.

|| незак. зацікаўлівацца, ✂.

|| наз. зацікаўленасць, ✂.

зацікавіць, ✂; зак.

  1. Абудзіць у кім-н. цікавасць да чаго-н.

    • З. слухачоў лекцыяй.
    • Што вас тут зацікавіла?
  2. Заахвоціць матэрыяльна, практычнымі выгодамі.

    • Зацікаўленыя бакі.

|| незак. зацікаўліваць, ✂.

|| наз. зацікаўленасць, ✂.

зацікаўленасць, ✂, ж.

  1. гл. зацікавіцца, -ць.

  2. Матэрыяльны, практычны інтарэс да чаго-н.

    • Матэрыяльная з.
    • З. у справе.

зацірка, ✂, ж.

Рэдкая страва з дробных мучных камячкоў, згатаваных на вадзе ці малацэ.

  • Забяліць зацірку.

|| прым. зацірачны, ✂.

заціскачка, ✂, ж.

Прыстасаванне для заціскання чаго-н.

заціскны, ✂.

Які прызначаецца, служыць для заціскання.

  • З. механізм.

заціснуцца, ✂; зак. (разм.).

З цяжкасцю прабрацца, залезці куды-н.

  • З. ў кут.

|| незак. заціскацца, ✂.

заціснуць, ✂; зак.

  1. Затрымаць, зашчаміць, абхапіўшы з усіх бакоў.

    • З. манету ў кулаку.
    • З. болт у ціскі.
  2. Шчыльна заткнуць, сціснуўшы.

    • З. вушы далонямі.
    • З. рот (таксама перан. не даць свабодна выказацца).
  3. Паменшыць у аб’ёме або зрабіць больш тугім, сціснуўшы.

    • З. вузел.
  4. перан. Абмежаваць свабоду ў чым-н., перашкодзіць развіццю, праяўленню чаго-н.

    • З. крытыку.
    • З. ініцыятыву.
  5. каго. Ціскаючы, замучыць, задушыць (разм.).

    • З. у натоўпе.

|| незак. заціскаць, ✂.

заціхлы, ✂.

Які заціх, перастаў гучаць або чуцца.

  • Заціхлая зала.
  • Заціхлая песня.