Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лайдацтва, ✂, н. (разм.).

Гультайства, бяздзейнасць.

лайдачыць, ✂; незак. (разм.).

Бяздзейнічаць, лодарнічаць.

лайка​1, ✂, ж.

Парода ездавых, паляўнічых і вартавых сабак.

  • Язда на лайках.

|| прым. лаечны, ✂.

лайка​2, ✂, ж.

Гатунак мяккай авечай і казінай скуры.

|| прым. лайкавы, ✂.

  • Лайкавыя пальчаткі.

лайнер, ✂, м.

Вялікі акіянскі пасажырскі параход, а таксама мнагамесны самалёт.

  • Акіянскі л.
  • Паветраны л.

|| прым. лайнерны, ✂ і лайнерскі, ✂.

лак, ✂, м.

Раствор смол у спірце, шкіпінары, алеі, якім пакрываюць паверхню прадметаў, каб надаць ім бляск.

  • Пакрываюць лакам.

|| прым. лакавы, ✂.

  • Лакавыя фарбы.
  • Лакавыя туфлі (са скуры, пакрытай лакам).

лакалізавацца, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Сканцэнтравацца (сканцэнтроўвацца) ў пэўным месцы, спыніцца (спыняцца) ў пэўных межах.

  • Эпідэмія лакалізавалася.

|| наз. лакалізацыя, ✂.

лакалізаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Лакалізаваць эпідэмію.

|| наз. лакалізацыя, ✂.

лакальны, ✂ (кніжн.).

Мясцовы, які не выходзіць за пэўныя межы.

  • Лакальная вайна.

|| наз. лакальнасць, ✂.

лакамабіль, ✂, м.

Парасілавая перасоўная або стацыянарная ўстаноўка, якая прыводзіць у рух сельскагаспадарчыя і іншыя машыны.

|| прым. лакамабільны, ✂.