Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

казанне, , н.

  1. гл. казаць.

  2. Прамова рэлігійна-павучальнага характару, пропаведзь; казань.

казань, , ж.

Тое, што і казанне (у 2 знач.).

казарка, , ж.

Паўночная птушка сямейства качыных.

  • Чорная к.
  • Канадская к.

казарма, , ж.

  1. Спецыяльнае памяшканне для размяшчэння вайсковых часцей.

  2. У дарэвалюцыйнай Расіі: інтэрнат для рабочых.

|| прым. казарменны, .

  • Казарменнае становішча (пастаяннае знаходжанне ў воінскай часці або на прадпрыемстве людзей, пераведзеных на ваеннае становішча).

казахі, , м.

Народ цюркскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Казахстана.

|| ж. казашка, .

|| прым. казахскі, .

казацтва, , н., зб.

Казакі.

казацца, ; незак.

Гаварыцца, расказвацца.

  • Скора казка кажацца, ды не скора справа робіцца (прыказка).

казаць, ; незак.

  1. што, без дапаўнення. і са злуч. уступальны. «што». Выказваць у вуснай форме думкі, меркаванні, гаварыць.

    • К. праўду.
    • Ён кажа, што гэта няпраўда.
  2. Абавязваць, загадваць.

    • Так кажа мой абавязак.
    • Так кажа мне маё сумленне.
  3. безас. (у форме 3 ас. мн.). Ходзяць чуткі, гавораць.

    • Кажуць, што зіма будзе марозная.

|| наз. казанне, .

казачка, , ж.

Жонка або дачка казака.

казачнік, , м.

Складальнік або расказчык казак (у 1 знач.).

|| ж. казачніца, .